Мы сёння

Факультэт эканомікі і менеджменту (ФЭМ) з’яўляецца пераемнікам планава-эканамічнага факультэта (факультэта менеджменту), аднаго з самых старых факультэтаў БДЭУ. Ён рыхтуе спецыялістаў новага пакалення ў галіне эканомікі, інавацыйнага менеджменту, IT-тэхналогій і мадэлявання развіцця эканамічных сістэм. Выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыі эканоміка-кіраўніцкага профілю, што дазваляе ім працаваць на вядучых прадпрыемствах рэспублікі, у навуковых і праектных арганізацыях, органах дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання і інш.

Кафедры

Спецыяльнасці і спецыялізацыі

  • «Менеджмент» (напрамак «Менеджмент інавацыйны»); тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады, на завочнай — 4 гады.
  • «Менеджмент» (напрамак «Менеджмент сацыяльна-адміністрацыйны») (спецыялізацыя «Кіраванне персаналам»); тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады.
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»(спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК», «Эканоміка прыродакарыстання», «Эканоміка працы»); тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады, на завочнай — 4 гады. Па спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» па завочнай форме навучання прадугледжаны таксама поўны тэрмін навучання — 5 гадоў.
  • «Дзяржаўнае кіраванне»; тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады,
  • «Нацыянальная эканоміка»; тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады.
  • «Эканамічная інфарматыка»; тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады.
  • «Эканамічная кібернетыка» (напрамак «Інфармацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы», спецыялізацыя «Аптымальнае планаванне і кіраванне ў эканоміцы»); тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады.

На факультэце штогод навучаецца звыш 1800 студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання. Паколькі дзейнасць факультэта накіравана не толькі на прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў, але і на іх навуковы рост, студэнты прыцягваюцца да выканання НДР, што забяспечвае інтэграцыю навучальнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і практыкай гаспадарання. Пры кожнай кафедры актыўна функцыянуюць студэнцкія навуковыя лабараторыі (СНДЛ), арганізавана магістратура, аспірантура і дактарантура.

Факультэт эканомікі і менеджменту вядзе міжнародную дзейнасць. Ён актыўна супрацоўнічае з 12 адукацыйнымі ўстановамі з Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Германіі і Швецыі праз удзел выкладчыкаў у рабоце міжнародных праектаў, правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый і семінараў, у тым ліку ў рэжыме on-line, акадэмічную мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў і т.п. З кожным годам на факультэце расце колькасць студэнтаў — грамадзян замежных дзяржаў: Расіі, Украіны, Літвы, Грузіі, Казахстана, КНР і інш.

На факультэце актыўна працуюць органы студэнцкага самакіравання (студэнцкі савет факультэта, стараства, прафбюро і бюро ПА «БРСМ»), якія з’яўляюцца ініцыятарамі арыгінальных акцый і мерапрыемстваў. Па выніках сваёй дзейнасці ПА «БРСМ» і прафбюро студэнтаў ФЭМ прызнаюцца аднымі з лепшых ва ўніверсітэце на працягу шэрагу апошніх гадоў. Факультэт быў першым у БДЭУ, у якога па ініцыятыве студэнтаў з’явіліся свае сцяг і герб.

Факультэт эканомікі і менеджменту з’яўляецца адным з самых спартыўных факультэтаў, які рэгулярна перамагае ў Спартакіядзе БДЭУ сярод студэнтаў і супрацоўнікаў і ўтрымлівае прызавыя месцы ў розных відах спорту (шахматы, валейбол, баскетбол, армрэслінг, дзюдо і інш.).
ФЭМ — гэта мы PDF Format

Прынцыпы

Студэнтаў ФЭМ адрозніваюць наступныя прынцыпы, якімі яны кіруюцца:

  1. Заяві пра сябе: актыўнасць спрыяе прафесійнаму росту.
  2. Павер у мару: імкніся знайсці працу ў лепшай кампаніі.
  3. Не маркоцься ў любой сітуацыі.
  4. Запомні: лепш ФМ можа быць толькі ФЭМ!

ФЭМ — гэта мы

Гімн факультэта

Гімн універсітэта