Загадчык кафедры
Смольская Наталля Аляксандраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Смольская Н.А. у 1978 годзе з адзнакай скончыла планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя. У.У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне прамысловасці».
У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Планаванне эканоміі матэрыяльных затрат на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці БССР». З 1991 г. працуе ў БДЭУ на пасадзе дацэнта, з 1992 г. – мае вучонае званне дацэнта. Скончыла дактарантуру БДЭУ. Стаж навуковай, навукова-педагагічнай працы складае 33 гады.
З 1 верасня 2011 г. Смольская Н.А. узначаліла кафедру эканомікі прыродакарыстання.
За час працы на пасадзе дацэнта кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Н.А. Смольская выконвала ўсе віды вучэбнай і вучэбна-метадычнай работы: чытанне лекцый, правядзенне семінарскіх і практычных заняткаў, залікаў і экзаменаў, кіраўніцтва падрыхтоўкай курсавых і дыпломных работ, кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкімі дысертацыямі.
Смольская Н.А. распрацавала і чытае 6 навучальных дысцыплін. Дысцыпліны «Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем» і «Эканоміка рэсурсазберажэння і ацэнка рэсурсаэфектыўнасці» чытаюцца па аўтарскіх праграмах.
Смольская Н.А. з’яўляецца аўтарам больш за 80 друкаваных работ. Член аўтарскіх калектываў выдадзеных з грыфамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі васьмі вучэбных дапаможнікаў, маюцца аўтарскія выданні навучальных дапаможнікаў.
Прымае актыўны ўдзел у працы з аспірантамі і магістрантамі.
За апошнія гады пад кіраўніцтвам Смольскай Н.А. паспяхова абаронены 2 кандыдацкія і 12 магістарскіх дысертацый.
Па выніках праведзенага ў БДЭУ ў 2003 г. конкурсу педагагічнага майстэрства дацэнт Смольская Н.А. стала пераможцам, атрымаўшы званне «Лепшы педагог года».
У 2007 г. за высокія дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці Смольская Н.А. была ўдастоена Прэзідэнцкай стыпендыі. Яна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі БДЭУ, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Актыўна ўдзельнічае ў навукова-даследчай дзейнасці ўніверсітэта. Прымала ўдзел у выкананні 10 навукова-даследчых тэм, якія фінансуюцца Фондам фундаментальных даследаванняў, Міністэрствамі адукацыі, эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, БДЭУ, з’яўлялася навуковым кіраўніком гасдагаварной тэмы.
Смольская Н.А. на працягу дзевяці гадоў з’яўляецца Навуковым сакратаром навукова-праблемнага савета па экспертызе дысертацый па спецыяльнасцях 08.00.05 і 08.00.13. Член Савета факультэта менеджменту.
Гісторыя
Кафедра эканомікі прыродакарыстання была ўтворана ў чэрвені 2004 (загад 421-А ад 28.05.2004г.). Стварэнне новай кафедры выклікана аб’ектыўнай неабходнасцю ўзмацнення экалагічнага акцэнту ў эканамічнай адукацыі.
Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» спецыялізацыі 1-25 01 07 22 “Эканоміка прыродакарыстання» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст – менеджар».
Адукацыйная дзейнасць
Кафедра эканомікі прыродакарыстання выпускае па спецыялізацыі 1-25 01 07 22 “Эканоміка прыродакарыстання». Выкладчыкі кафедры праводзяць заняткі па ўсіх формах навучання на розных факультэтах БДЭУ.
Пералік замацаваных за кафедрай дысцыплін
Навуковая дзейнасць
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ПВС кафедры:
- абгрунтаванне новых інструментаў дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў кантэксце ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка тэарэтычных асноў эканомікі прыродакарыстання;
- удасканаленне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання, прагназавання і планавання рацыянальнага прыродакарыстання і прыродаахоўнай дзейнасці;
- удасканаленне сістэмы экалагічнай адукацыі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў
Студэнцкая навука
На кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя пад назвай «ЭЯНА – эканоміка, якасць, навакольнае асяроддзе».
Асноўнымі напрамкамі даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках лабараторыі, з’яўляюцца:
- праблемы забеспячэння экалагічнай бяспекі суб’ектаў гаспадарання;
- ацэнка экалагічных аспектаў спажывецкіх тавараў;
- распрацоўка методыкі экалагічнага рэйтынгавання арганізацый.
Кантактная інфармацыя
Адрас: 220070, г. Мінск, пр. Партызанскі 22-а, корпус 4, аўд. 207
Тэл.: +375 17 209-88-42
E-mail: kprir@bseu.by