Дыплом з адзнакай
ВЫПІС з загаду рэктара БДЭУ № 587-А ад 18.07.13 г. «Палажэнне аб правядзенні бягучай атэстацыі студэнтаў ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»
Дыплом з адзнакай выдаецца выпускніку, які здаў дзяржаўны экзамен і абараніў дыпломную работу з адзнакамі «10 (дзесяць)» і (або) «9 (дзевяць)» балаў, які атрымаў на працягу ўсяго тэрміну навучання на семестравых іспытах, дыферэнцыраваных заліках і пры абароне курсавых работ не менш за 75% адзнак «10 (дзесяць)» і (або) «9 (дзевяць)» балаў, па астатніх дысцыплінах – адзнакі не ніжэй за «7 (сем)» балаў.
Паўторная бягучая атэстацыя з мэтай павышэння станоўчай адзнакі дазваляецца на выпускным курсе не больш чым па трох вучэбных дысцыплінах. Умовамі для правядзення паўторнай бягучай атэстацыі з’яўляюцца:
- наяўнасць па паўторна атэстуемым дысцыплінах адзнак не ніжэй за «7 (сем)» балаў;
- наяўнасць па паўторна атэстуемым дысцыплінах адной адзнакі «6 (шэсць)» балаў і не менш за 75% адзнак «10 (дзесяць)» і (або) «9 (дзевяць)» балаў па выніках бягучай атэстацыі па іншых дысцыплінах.
Рашэнне па паўторнай бягучай атэстацыі студэнта з мэтай павышэння станоўчай адзнакі прымаецца рэктарам (першым прарэктарам) на падставе заявы студэнта з улікам меркавання дэкана факультэта.
Палажэнне
Рэкамендуемыя формы дакументаў
5 «НЕ», якія трэба запомніць, паступіўшы на працу:
- НЕ лянуйцеся — рабіце ўсё для таго, каб вас хвалілі.
- НЕ канфліктуйце — спрабуйце спакойна разабрацца ў сітуацыі.
- НЕ адседжвайцеся — дэманструйце гатоўнасць да навучання.
- НЕ камплексуйце — дакажыце сваю значнасць вынікам працы.
- НЕ паддавайцеся дрэннаму настрою – пакідайце эмоцыі за межамі офіса.