Загадчык кафедры
Корбут Ларыса Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Корбут Л.У. узначаліла кафедру з 01.09.2016 г.
Корбут Л.У. у 1987 г. скончыла факультэт эканомікі сельскай гаспадаркі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі», атрымаўшы кваліфікацыю “эканаміст”; у 2007 г. – факультэт псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія», атрымаўшы кваліфікацыю “псіхолаг, выкладчык псіхалогіі “.
Працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце з 1990 г.
У 2011 г., пасля паспяховай абароны дысертацыі, ёй была прысуджана вучоная ступень кандыдата эканамічных навук, у 2013 годзе – прысвоена вучонае званне дацэнта.
Галіна навуковых інтарэсаў – дыверсіфікацыя сельскай эканомікі, кіраванне тэрытарыяльным развіццём.
Аўтар больш за 60 публікацый.
Гісторыя
Кафедра эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце з’яўляецца базавай па падрыхтоўцы эканамістаў-менеджараў для аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Кафедра была створана ў 1998 годзе на базе дзвюх ранейшых профільных кафедраў – арганізацыі і планавання сельскагаспадарчай вытворчасці, эканомікі сельскай гаспадаркі.
Адукацыйная дзейнасць
Кафедра эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК выпускае па спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» спецыялізацыі 1-25 01 07 15 “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК» (1 ступень адукацыі). Выкладчыкі кафедры праводзяць заняткі на факультэтах: менеджменту, улікова-эканамічным, фінансаў і банкаўскай справы (1 ступень адукацыі) і ў інстытуце магістарскай падрыхтоўкі (ІСП). У ІСП ажыццяўляюць падрыхтоўку магістрантаў па спецыяльнасцях 1-25 81 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (практыка-арыентаваная магістратура) і 1-25 80 04 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» (навукова-арыентаваная магістратура).
Пералік замацаваных за кафедрай дысцыплін
Навуковая дзейнасць
Галіна навуковых інтарэсаў супрацоўнікаў кафедры:
- метадалогія, інструментар фарміравання эканамічнага асяроддзя і менеджменту, развіцця нацыянальнага і міжнароднага аграбізнесу ва ўмовах глабалізацыі сусветнай эканомікі;
- фарміраванне і выкарыстанне працоўных рэсурсаў і вытворчага патэнцыялу ў АПК;
- інтэграцыйныя працэсы ў аграпрамысловым комплексе;
- інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі;
- дыверсіфікацыя сельскай эканомікі;
- кіраванне тэрытарыяльным развіццём;
- экалагізацыі аграпрамысловай вытворчасці;
- вытворчасць арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Студэнцкая навука
На кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Аграэкономіка», дэвіз якой «Навуковыя ідэі студэнтаў і ўстойлівае развіццё». Асноўнымі напрамкамі даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках лабараторыі, з’яўляюцца:
- сучасныя тэхналогіі вытворчасці, захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны;
- рэсурсаэфектыўнасць у АПК;
- інавацыйны менеджмент у АПК;
- аграэкалагічны менеджмент.
Кантактная інфармацыя
Адрас: 220070, г. Мінск, пр. Партызанскі 22-а, корпус 4, аўд. 702
Тэл.: +375 17 209-88-98
E-mail: keup@bseu.by