Дэкан
Петрычэнка Алена Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Петрычэнка А.У. за час працы ва ўніверсітэце прайшла шлях ад выкладчыка-стажора на кафедры эканомікі прамысловасці да дацэнта кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў, намесніка дэкана, дэкана факультэта менеджменту (1.09.2016 – 31.12.2017), факультэта эканомікі і менеджменту (01.01.2017 – па цяперашні час ). Стажыравалася ў Вялікабрытаніі, Польшчы, Чэхіі і Грэцыі.Дэкан факультэта ажыццяўляе перспектыўнае і бягучае планаванне работы факультэта, кіраўніцтва вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, выхаваўчай і ідэалагічнай працай, каардынуе фарміраванне кадравай палітыкі кафедраў, арганізуе сувязі з прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі па профілю падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый па праблемах міжнароднага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, эфектыўнасці функцыянавання сумесных прадпрыемстваў, арганізацыі і павышэння якасці адукацыйнага працэсу ў ВНУ. У тым ліку навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і артыкулы, апублікаваныя ў Беларусі, Украіне, Расіі. Мае падзяку Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ганаровыя граматы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства фінансаў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і інш. Выдатнік адукацыі.
тэл. (017) 209-78-49
e-mail: petrichenko_e@bseu.by
Намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце
Гуліна Вольга Валер’еўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Гуліна В.В. з’яўляецца выпускніцай механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. За час працы ў УА «БДЭУ» прайшла шлях ад выкладчыка-стажора кафедры інфармацыйных тэхналогій у кіраванні да дацэнта кафедры эканамічнай інфарматыкі, намесніка дэкана факультэта менеджменту, факультэта эканомікі і менеджменту. На пасадзе намесніка дэкана Гуліна В.В. адказвае за арганізацыю навучальнага працэсу на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі, каардынуе працу кафедраў факультэта па распрацоўцы вучэбных планаў і іншага метадычнага забеспячэння па профілю спецыяльнасцяў факультэта. Аўтар больш за 40 навуковых публікацый па праблемах матэматычнага і функцыянальнага аналізу, методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі ў вышэйшай школе, матэматычных і інструментальных метадаў у эканоміцы.
тэл. (факс) (017) 209-78-29
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
Анішчанка Валянцина Сяргееўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана Анішчанка В.С. каардынуе планаванне і арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце і ў інтэрнаце, працу куратараў вучэбных груп; ажыццяўляе сувязь дэканату і кафедраў факультэта з Кіраваннем выхаваўчай работы з моладдзю БДЭУ; каардынуе работу органаў студэнцкага самакіравання факультэта і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў; ажыццяўляе кантроль за бягучай паспяховасцю і наведвальнасцю заняткаў студэнтамі.
тэл. (факс) (017) 209-78-29
Спецыялісты дэканата па дзённай форме навучання
Захарчэня Юлія Аляксандраўна |
Ацюгова Алена Леанідаўна |
|
|
Адрас: г. Мінск, пр. Партызанскі, 22-а, 4-ы навучальны корпус, ауд. 302
Тэлефон: (017) 209-88-47
E-mail: fm@bseu.by
Спецыялісты дэканата па завочнай форме навучання
Козіч Таццяна Рыгораўна |
Вайда Алена Аляксандраўна |
|
|
Адрас: г. Мінск, пр. Партызанскі, 22-а, 4-ы навучальны корпус, ауд. 302
Тэлефон: (017) 229-12-58
E-mail: fm@bseu.by
Старшыня прафбюро супрацоўнікаў ФЭМ
Мароз Вікторыя Васільеўна, асістэнт кафедры арганізацыі і кіравання
Прафбюро факультэта эканомікі і менеджменту – гэта каманда мэтанакіраваных, крэатыўных людзей, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.
Мэта прафбюро – абарона сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзнай арганізацыі факультэта.
Асноўная задача – рашэнне сацыяльных праблем, кантроль за выкананнем правоў членаў прафсаюза, арганізацыя аздараўлення і адпачынку супрацоўнікаў, правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.
Прафсаюзная арганізацыя факультэта эканомікі і менеджменту каардынуе і накіроўвае дзейнасць прафгрупы кафедраў. Для больш паспяховага і хуткага вырашэння спрэчных пытанняў наладжана цеснае ўзаемадзеянне з прафкамам універсітэта.
Прафбюро факультэта эканомікі і менеджменту праводзіць актыўную работу па:
- аналізу сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў;
- ахове працы;
- кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы;
- маніторынгу жыллёва-бытавых умоў супрацоўнікаў факультэта;
- арганізацыі культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
Працэнт ахопу прафчленствам на факультэце эканомікі і менеджменту складае 99%. Прафсаюзная арганізацыя факультэта эканомікі і менеджменту ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца прафкамам універсітэта (Спартакіяда супрацоўнікаў, штогадовыя дні здароўя, святкаванне Масленіцы і г.д.), а таксама ініцыюе правядзенне цэлага шэрагу факультэцкіх мерапрыемстваў. Памятайце! Мы заўсёды гатовыя прыйсці да Вас на дапамогу
Вы – наш клопат! Мы – Ваша надзея!