Факультэт эканомікі і менеджменту (ФЭМ) з’яўляецца пераемнікам планава-эканамічнага факультэта (факультэта менеджменту), аднаго з самых старых факультэтаў БДЭУ. Ён рыхтуе спецыялістаў новага пакалення ў галіне эканомікі, інавацыйнага менеджменту, IT-тэхналогій і мадэлявання развіцця эканамічных сістэм. Выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыі эканоміка-кіраўніцкага профілю, што дазваляе ім працаваць на вядучых прадпрыемствах рэспублікі, у навуковых і праектных арганізацыях, органах дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання і інш.
Кафедры
- Арганізацыі і кіравання
- Эканомікі прамысловых прадпрыемстваў
- Эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК
- Эканомікі прыродакарыстання
- Нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання
Спецыяльнасці і спецыялізацыі
- «Менеджмент» (напрамак “Менеджмент інавацыйны»); тэрмін навучання на дзённай форме – 4 гады, на завочнай – 4 гады.
- «Менеджмент» (напрамак “Менеджмент сацыяльна-адміністрацыйны») (спецыялізацыя «Кіраванне персаналам»); тэрмін навучання на дзённай форме – 4 гады.
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»(спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК», «Эканоміка прыродакарыстання», «Эканоміка працы» (тэрмін навучання на дзённай форме – 4 гады, на завочнай – 3,5 гады), «Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю» (толькі дзённая форма навучання, тэрмін навучання на дзённай форме – 4 гады). Па спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» па завочнай форме навучання прадугледжаны таксама поўны тэрмін навучання – 5 гадоў.
- «Дзяржаўнае кіраванне»; тэрмін навучання на дзённай форме – 4 гады,
- «Нацыянальная эканоміка»; тэрмін навучання на дзённай форме – 4 гады.

Прынцыпы
Студэнтаў ФЭМ адрозніваюць наступныя прынцыпы, якімі яны кіруюцца:- Заяві пра сябе: актыўнасць спрыяе прафесійнаму росту.
- Павер у мару: імкніся знайсці працу ў лепшай кампаніі.
- Не маркоцься ў любой сітуацыі.
- Запомні: лепш ФМ можа быць толькі ФЭМ!