Дэканат

Дэкан

Петрычэнка Алена Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт

кандыдат эканамічных навук, дацэнт Петрычэнка Алена Уладзіміраўна

Петрычэнка А.У. за час працы ва ўніверсітэце прайшла шлях ад выкладчыка-стажора на кафедры эканомікі прамысловасці да дацэнта кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў, намесніка дэкана, дэкана факультэта менеджменту (1.09.2016 – 31.12.2017), факультэта эканомікі і менеджменту (01.01.2017 — па цяперашні час ). Стажыравалася ў Вялікабрытаніі, Польшчы, Чэхіі і Грэцыі.

Дэкан факультэта ажыццяўляе перспектыўнае і бягучае планаванне работы факультэта, кіраўніцтва вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, выхаваўчай і ідэалагічнай працай, каардынуе фарміраванне кадравай палітыкі кафедраў, арганізуе сувязі з прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі па профілю падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце.

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый па праблемах міжнароднага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, эфектыўнасці функцыянавання сумесных прадпрыемстваў, арганізацыі і павышэння якасці адукацыйнага працэсу ў ВНУ. У тым ліку навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і артыкулы, апублікаваныя ў Беларусі, Украіне, Расіі.

Мае падзяку Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ганаровыя граматы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства фінансаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

    тэл. 209-78-49
    e-mail: petrichenko_e@bseu.by

Намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце

Гуліна Вольга Валер’еўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Гуліна В.В. з’яўляецца выпускніцай механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. За час працы ў УА «БДЭУ» прайшла шлях ад выкладчыка-стажора кафедры інфармацыйных тэхналогій у кіраванні да дацэнта кафедры эканамічнай інфарматыкі, намесніка дэкана факультэта менеджменту, факультэта эканомікі і менеджменту.

На пасадзе намесніка дэкана Гуліна В.В. адказвае за арганізацыю навучальнага працэсу на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі, каардынуе працу кафедраў факультэта па распрацоўцы вучэбных планаў і іншага метадычнага забеспячэння па профілю спецыяльнасцяў факультэта.

Аўтар больш за 40 навуковых публікацый па праблемах матэматычнага і функцыянальнага аналізу, методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі ў вышэйшай школе, матэматычных і інструментальных метадаў у эканоміцы.

тэл. (факс) 209-78-29

Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце

Паўлоўская Святлана Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук

Паўлоўская Святлана Уладзіміраўна

Намеснік дэкана Паўлоўская С.У. каардынуе планаванне і арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце і ў інтэрнаце, працу куратараў вучэбных груп; ажыццяўляе сувязь дэканату і кафедраў факультэта з Кіраваннем выхаваўчай работы з моладдзю БДЭУ; каардынуе работу органаў студэнцкага самакіравання факультэта і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў; ажыццяўляе кантроль за бягучай паспяховасцю і наведвальнасцю заняткаў студэнтамі.

    тэл. (факс) 209-78-29

 

Спецыялісты дэканата па дзённай форме навучання

Косік Надзея Георгіеўна Кабішава Алена Ігараўна
Косік Надзея Георгіеўна Кабішава Алена Ігараўна
    Адрес: г. Минск, пр. Партизанский, 22-а, 4-й учебный корпус, ауд. 302
    Телефон: 209-88-47
    E-mail: fm@bseu.by

Спецыялісты дэканата па завочнай форме навучання

Козіч Таццяна Рыгораўна Мялешка Вольга Сцяпанасаўна
Козіч Таццяна Рыгораўна Мялешка Вольга Сцяпанасаўна
    Адрес: г. Минск, пр. Партизанский, 22-а, 4-й учебный корпус, ауд. 302
    Телефон: 229-12-58
    E-mail: fm@bseu.by

Старшыня прафбюро супрацоўнікаў ФЭМ

Германовіч Тамара Міхайлаўна, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт

Прафбюро супрацоўнікаў

Прафбюро факультэта эканомікі і менеджменту — гэта каманда мэтанакіраваных, крэатыўных людзей, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.

Мэта прафбюро — абарона сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзнай арганізацыі факультэта.

Асноўная задача — рашэнне сацыяльных праблем, кантроль за выкананнем правоў членаў прафсаюза, арганізацыя аздараўлення і адпачынку супрацоўнікаў, правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.

Прафсаюзная арганізацыя факультэта эканомікі і менеджменту каардынуе і накіроўвае дзейнасць прафгрупы кафедраў. Для больш паспяховага і хуткага вырашэння спрэчных пытанняў наладжана цеснае ўзаемадзеянне з прафкамам універсітэта.

Прафбюро факультэта эканомікі і менеджменту праводзіць актыўную работу па:

  • аналізу сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў;
  • ахове працы;
  • кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы;
  • маніторынгу жыллёва-бытавых умоў супрацоўнікаў факультэта;
  • арганізацыі культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Працэнт ахопу прафчленствам на факультэце эканомікі і менеджменту складае 99%.

Прафсаюзная арганізацыя факультэта эканомікі і менеджменту ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца прафкамам універсітэта (Спартакіяда супрацоўнікаў, штогадовыя дні здароўя, святкаванне Масленіцы і г.д.), а таксама ініцыюе правядзенне цэлага шэрагу факультэцкіх мерапрыемстваў.

Памятайце! Мы заўсёды гатовыя прыйсці да Вас на дапамогу!

Вы — наш клопат!

Мы — Ваша надзея!

    Телефон: 209-88-42