«Як ты дорага мне, мая родная мова!»

image_pdfimage_print
Ва УА «Беларускi дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт» пачаўся тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!». I факультэт эканомiкi i менеджменту актыўна да яго далучыўся, таму што гэты тыдзень прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў – ад кніжных выстаў, акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» да экскурсій па памятных мясцінах і стварэння інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску». Напрыклад, ужо сёння ў кожнага студэнта ФЭМ была магчымасць паразмаўляць з сябрамі і кіраўніцтвам факультэта па-беларуску, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні таго самага інтэрактыўнага воблака. І вось, што ў нас атрымалася!!!                                

Далучайся і ты! Тыдзень працягваецца!!!