«Беларускамоўныя складанасцi»: дыктоўка-пераклад

image_pdfimage_print

Кожны з нас павiнен ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўваць скарб, атрыманы ў спадчыну, – нацыянальную мову. Аднак часам узнікае неабходнасць надаць ёй крыху больш увагі, чым звычайна. Вось таму ў рамках Тыдня беларускай мовы, якi праходзiў у БДЭУ, кожнаму прадставiлася магчымасць праявіць свой талент і выразіць шчырую любоў і ўдзячнасць роднай мове. Гэтай жа магчымасцю скарысталiся i студэнты ФЭМ, прымая ўдзел у розных мерапрыемствах. Не засталiся ўбаку i студэнты 5 курса завочнай формы навучання, якiя па прапанове дэкана на арганiзацыйнай сустрэчы з ёй размаўлялi толькi па-беларуску.

А вось апошнюю кропку на Тыднi беларускай мовы 24 верасня паставiлi студэнты факультета, якiя па iнiцыятыве ПА ГА БРСМ ФЭМ напiсалi дыктоўку на эканамiчную тэматыку. I трэба заўважыць, што нялёгка было справiцца з тым тэкстам, якi быў падрыхтаваны нашай iнiцыятыўнай групай. Але галоўная задача была вырашана! Сумеснымi намаганнямi вынiк атрымаў кожны!

І ў завяршэнні хацелася б сказаць: наша мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і з’яўляецца нябачным, але магутным падмуркам, які захоўвае нас як адзіную нацыю, таму давайце разам берагчы i захоўваць родную мову не ў асобыя тыднi, а кожны дзень!