Кафедра эканамічнай інфарматыкі

Загадчык кафедры

Зеневич Анна Михайловна
Зяневіч Ганна Міхайлаўна
Зяневіч Ганна Міхайлаўна ў 1980 годзе з адзнакай скончыла факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм Беларускага політэхнічнага інстытута, спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка». У красавіку 2007 г. абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму: «Інструментальныя метады кіравання сеткавым бізнес- працэсам навучання». У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка». Мае больш за 100 навуковых публікацый, 8 вучэбных выданняў, з іх 2 навучальных дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зяневіч Г.М. з'яўляецца вучоным сакратаром савета па абароне дысертацый Д 07.01.01 пры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях 08.00.05 і 08.00.13. Прымае актыўны ўдзел у апаніраванні дысертацый. Галіна навуковых інтарэсаў: прымяненне інфармацыйных сістэм і тэхналогій у кіраванні, эканоміцы і сацыяльнай сферы; змест падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў у інфармацыйным грамадстве; тэндэнцыі развіцця лічбавай эканомікі; адкрытыя дадзеныя і электронныя дзяржаўныя паслугі; замежны вопыт стандартызацыі ІТ-адукацыі; дыстанцыйныя тэхналогіі атрымання адукацыі і інш.

Гісторыя

Кафедра эканамічнай інфарматыкі была заснавана ў 2000 г. З 2001 г. па ініцыятыве кафедры распачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыялізацыі 1-25 01 07 02 “Эканамічная інфарматыка» ў рамках спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». З 2005 г. у адпаведнасці з лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 04-01-11 / 757 ад 17.03.2005 г. на кафедры ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта падрыхтоўка па новай спецыяльнасці 1-25 01 12 “Эканамічная інфарматыка». У 2006-2007 гг. пад кіраўніцтвам заг. кафедры Жэлязко Б.А. быў упершыню распрацаваны адукацыйны стандарт, а таксама адпаведныя яму новыя тыпавы і працоўны навучальныя планы па дадзенай спецыяльнасці ў сувязі з рэформай вышэйшай адукацыі, якая праводзілася ў краіне. Дадзеныя нарматыўныя дакументы арыентуюць падрыхтоўку выпускнікоў спецыяльнасці для дальнейшай працы на пасадах бізнес-аналітыкаў, сістэмных аналітыкаў, менеджараў па інфармацыйных тэхналогіях і шэрагу іншых. Кафедра з’яўляецца навукова-метадычным цэнтрам па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка». Супрацоўнікі кафедры ўзначальваюць навукова-метадычную раду ВМА ВНУ па эканамічнай адукацыі па дадзенай спецыяльнасці. У 2007-2008 навучальным годзе на кафедры адкрыта магістратура па спецыяльнасці 1-25 80 08 – матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі. З 2000 г. па 2006 г. кафедру ўзначальваў д.т.н., прафесар Грабавуроў В.А., а з 2006 г. па сённяшні дзень яе ўзначальвае к.т.н., дацэнт Жэлязко Б.А Кафедра ажыццяўляе супрацоўніцтва з ВНУ Расіі, Польшчы, Чэхіі, Украіны, а таксама з прадпрыемствамі ІТ-галіны, Паркам высокіх тэхналогій і Навукова-тэхнічнай асацыяцыяй «Інфапарк».

Адукацыйная дзейнасць

Кафедра эканамічнай інфарматыкі выпускае па спецыяльнасці 1-25 01 12 “Эканамічная інфарматыка». Выкладчыкі кафедры праводзяць заняткі па ўсіх формах навучання на факультэтах маркетынгу, менеджменту, ВШКБ і ў магістратуры УА «БДЭУ». Пералік замацаваных за кафедрай дысцыплін

Навуковая дзейнасць

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ПВС кафедры:
  1. сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў;
  2. рэйтынгавая ацэнка эканамічных аб’ектаў;
  3. рэінжынірынг бізнес-працэсаў;
  4. ацэнка эфектыўнасці інфармацыйных сістэм;
  5. ацэнка якасці праграмных прадуктаў;
  6. вызначэнне маштабаў і патэнцыйнай патрэбы ў выкарыстанні сучасных інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій у працэсах падтрымкі прыняцця рашэнняў і іх гатоўнасці да рэінжынірынгу бізнес-працэсаў, а таксама да сеткавай эканоміцы;
  7. аналіз арганізацыйна-эканамічных і тэхналагічных умоў інфарматызацыі працэсаў прыняцця рашэнняў;
  8. экспертызы праблемных сітуацый у кіраванні прадпрыемствамі і арганізацыямі;
  9. матэматычная апрацоўка вынікаў экспертных апытанняў;
  10. шматкрытэрыяльны аналіз альтэрнатыўных варыянтаў кіраўніцкіх рашэнняў;
  11. мадэляванне бізнес-працэсаў;
  12. экспертныя сістэмы;
  13. электронны бізнес і інтэрнэт-маркетынг.

Студэнцкая навука

На кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Інфармацыйная эканоміка». Асноўнымі напрамкамі даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках лабараторыі, з’яўляюцца:
  1. вывучэнне існуючых падыходаў да забеспячэння бяспечнасці ERP-сістэм і сістэм класа WMS
  2. аналіз магчымасцяў выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у маркетынгавых даследаваннях і лагістыцы
  3. вывучэнне перспектыў развіцця інтэрнэт-гандлю ў Республіцы Беларусь на аснове аналізу айчыннага заканадаўства
  4. аналіз і класіфікацыя метадаў рэйтынгавання банкаўскіх сістэм
  5. вывучэнне кампанентаў і функцыянальных магчымасцяў спецыяльнага праграмнага забеспячэння эканамічнага профілю.

Выпускнікі, якімі мы ганарымся

  1. Ганчар Аляксандр Аляксеевіч – дырэктар фірмы «А2 КАНСАЛТЫНГ»
  2. Катуніна Марына Уладзіміраўна – намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні бізнесу СП «БЕВАЛЕКС» ТАА
  3. Чарнякоў Станіслаў Аляксандравіч – супрацоўнік карпарацыі Google (ЗША)
  4. Раманаў Аляксей – начальнік ПЭО «Мінскводбуд»
  5. ГеГерашчанка Кацярына Уладзіміраўна – магістр эканамічных навук, сістэмны аналітык ТАА «ПрагнозБел»
  6. Пяткевіч Яўген Уладзіміравіч – магістр эканамічных навук, спецыяліст УП «Беларгсінтэз»
  7. Завадзіч Руслан Генадзьевіч – бізнес-аналітык DBI
  8. Андрэйчык Аліна – менеджар Cosmos TV
  9. Мазур Кацярына – кіраўнік аддзела маркетынгу ТАА «ОМА»
  10. Марціновіч Вольга – бізнес-аналітык СП «БЕВАЛЕКС» ТАА

Кантактная інфармацыя

Адрас: 220070, г. Мінск, пр. Партызанскі 22-а, корпус 4, аўд. 404 Тэл.: +375 17 209-88-45 E-mail: kitu@bseu.by