Для мяне малая Радзіма — гэта…

image_pdfimage_print
Для мяне малая Радзіма — гэта месца, куды заўсёды хочацца вярнуцца. Гэта не проста месца на карце, гэта адчуванне дома, цяпла, любві. Гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць, дзе табе заўсёды рады. Тое месца, дзе ты заўсёды шчаслівы, тое месца, дзе знаходзяцца мая сям’я, мае сябры. Тое самае месца, дзе я правяла сваё дзяцінства, дзе я расла, вучылася, здзяйсняла памылкі. Я заўсёды буду памятаць гэта месца, яно заўсёды будзе жыць у маім сэрцы.

Дарья Лопатина, 18ДКМ