1

Фестиваль «Я люблю Беларусь»

25.04.2019 года ў Беларускім джяжаўным эканамічным універсітэце адбыўся міжуніверсітэцкі фестываль студэнтаў “Я люблю Беларусь”, які арганізавалі Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі (дырэктар — прафесар Лапцёнак Аляксандр Сяргеевіч) сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” Завадскога раёна г. Мінска (старшыня Нехайчык Аксана Уладзіміраўна). Вядома, што студэнцкая моладзь – гэта інтэлектуальны капітал дзяржавы. Але для паспяховага развіцця сучасным студэнтам патрэбна ўзаемадзейнічаць не толькі з выкладчыкамі, але і з таленавiтымі студэнтамі іншых вузаў, што і адбылося на міжуніверсітэцкім фестывалі “Я люблю Беларусь”. Асноўным змястоўным кампанентам фкстываля былі інтэлектуальныя гульні на веданне гісторыі Беларусі, яе значных падзей, а таксама вядомых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у росквіт нашай Радзімы.  У фестывалі ўдзельнічалі студэнты першых курсаў: універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ; Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі; ІСГА; ФМБК; ФЭМ. У складзе журы фестываля працавалі: Наталля Іванаўна Палятаева – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ, прафесар, доктар гістарычных навук  —  старшыня журы, Аляксандр Сяргеевіч Лапцёнак – дырэктар ІСГА, прафесар, доктар філасофскіх навук, Петрычэнка Алена Уладзіміраўна – дэкан ФЭМ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Спачатку з прывітальнай песняй “Простыя словы” выступіў студэнт 3 курса ІСГА Астроўскі Ўладзімір, і ўсе студэнты яму дружна падпявалі. Потым прайшлі галоўныя мерапрыемства фестываля:

— “Прывітанне каманд”.

-“Свая гульня”  (пісьмова па тэме “Гісторыя Беларусі”).

-“Медыя-азбука” (30 слайдаў вядомых пярсон Беларусі).

-“Эрудыт-квартэт” (па правілах “Брэйн-рынга”).

-Эрудыт-дуэт” (па правілах “Брэйн-рынга”).

Першае месца па выніках усіх тураў атрымала каманда “Будучыня Радзімы” Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ (капітан каманды — Волкаў Сяргей); другое месца дасталося камандзе “Вогненныя змагары” універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ (капітан каманды Гараеў Юрась); трэцяе месца заняла каманда “Камунікатар” факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ (капітан каманды – Разіна Ганна).  І прыз сімпатый гледачоў дастаўся камандзе “Стужачка” факультэта эканомікі і менэджмента БДЭУ  (капітан каманды – Алтушонак Вадзім). Незадаволеных вынікамі не было, таму што: па-першае, падчас правядзення фестываля студэнты паспелі пасябраваць, і таму добразычліва і з павагай ставіліся да поспехаў пераможцаў; па-другое, ўсе каманды атрымалі прызы, якія падрыхтавала РАА “Белая Русь” Завадскога раёна г. Мінска. Такім чынам,  фестываль “Я люблю Беларусь” аказаўся надзвычай плённым. Ён спрыяў выхаванню ў студэнтаў патрыятызму і пачуццю гонару за сваю краіну.

Арганізатар і вядучая фестываля старшыня РАА “Белая Русь” БДЭУ Л.І. Падгайская  (дацэнт каф. эк сацыялогіі, кандыдат сацыялагічных навук).