Аб прадстаўніках сістэмы навукі і адукацыі

Напярэдадні Дня беларускай навукі супрцоўнікі факультэта эканомікі і менеджменту не толькі падводзяць вынікі сваёй навуковай дзейнасці, але і сустракаюцца з тымі, каму ў перспектыве прыйдзецца калісці гэтым займацца! Так, дацэнт кафедры нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання Бухавец Т.В. прыняла ўдзел у сустрэчы з навучэнцамі ДУА «Гімназія 4, г. Мінска» на тэму: «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі» (аб прадстаўніках сістэмы навукі і адукацыі).

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу з вучнямі. Таццяна Валер’еўна падзялілася цікавымі момантамі свайго навуковага жыцця і расказала аб асноўных накірунках навуковых даследванняў, якія праводзяцца ў БДЭУ, а таксама закранула пытанні ўступнай кампаніі ва ўніверсітэт.